Мазыразнаўства: невядомыя i цiкавыя старонкi гiсторыi нашага краю
- Подробности
- Опубликовано 23.09.2015 05:56
Шаноўныя чытачы! З нагоды 860-годдзя нашага слыннага горада мы распачалі новую рубрыку. Яе вядучы — Васіль Васільевіч ШУР, прафесар, доктар філалагічных навук Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна.
Працягваючы рубрыку «Невядомыя і цікавыя старонкі гісторыі нашага краю» (выпуск №1 гл. «Жыццё Палесся» ад 11.06.2015 г.), якія з’яўляюцца часткай курса «Радзімазнаўства: Мазыршчына», падрыхтаванага для школ Мазыршчыны і суседніх раёнаў, адзначым наступныя факты з біяграфій людзей, якімі можа ганарыцца Мазыршчына.