Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік. Асоба. Час” адбыліся ў педагагічным універсітэце
- Подробности
- Опубликовано 26.11.2013 11:41
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі філалагічны факультэт, кафедра літаратуры. У рабоце форуму прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны. Гэта традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, на якім вучоныя-літаратуразнаўцы, філолагі абменьваюцца вынікамі навуковых даследаванняў, дзеляцца з калегамі і студэнтамі вопытам, новымі адкрыццямі. Карысць ад падобных сустрэч відавочная: зносіны ў рамках міжнародных форумаў дапамагаюць захаваць літаратурную спадчыну для будучых пакаленняў, глыбей вывучыць і зразумець гісторыю, мову твораў, якія сталі класікай славянскай і сусветнай літаратуры.