Віншуем з юбілеем!
- Подробности
- Опубликовано 09.02.2016 03:08
9 лютага адзначае юбілей дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Нуждзіна Тамара Сяргееўна!
У гэты святочны дзень сардэчна і шчыра віншуем Вас з цудоўнай і знамянальнай датай – Вашым юбілеем!
Ваш высокі прафесіяналізм, адданасць настаўніцкай справе, духоўнае багацце, актыўная пазіцыя выклікаюць заслужанае прызнанне і павагу сяброў, калег, студэнтаў, педагагічнай грамадскасці горада і рэспублікі. Вы – прызнаны вучоны, таленавіты педагог – сталі Настаўнікам і для нас. Мы паважаем, любім і цэнім Вас за шчодрасць душы, мудрасць, інтэлігентнасць, разуменне. Мы ўдзячныя лёсу, што Вы ёсць! Мы вучымся ў Вас адносінам да жыцця, да справы, да людзей, да сябе. Мы ганарымся і захапляемся Вашым нястомным імкненнем да ўсяго новага і гатоўнасцю дзяліцца сваім вопытам, творчасцю, ведамі з іншымі.
Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, цеплыні, увагі і многа юбілеяў у перспектыве!
З павагай выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты філалагічнага факультэта!