27 верасня 2013 года адбыліся ІІІ Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік – Асоба – Час”.

27 верасня 2013 года адбыліся ІІІ Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік – Асоба – Час”.

27-09-00Арганізатарамі канферэнцыі выступілі філалагічны факультэт, кафедра літаратуры. У рабоце навуковага мерапрыемства прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны.

Да пачатку Міжнародных Шамякінскіх чытанняў быў выдадзены зборнік матэрыялаў, які адлюстраваў змест і праблематыку выступленняў.

Напачатку навуковага форуму з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся першы прарэктар УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна", кандыдат педагагічных навук, дацэнт В. С. Болбас. Ён адзначыў важнасць ушанавання памяці народнага пісьменніка Беларусі, педагога, грамадскага дзеяча І. П. Шамякіна і, разам з тым, падкрэсліў прыярытэт гуманітарнага досведу для фарміравання інтэлектуальна-культурнай сферы грамадства.

Падчас пленарнага пасяджэння з дакладамі выступілі А. М. Ненадавец, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” (Бабруйск, Беларусь); В. А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны” (Гомель, Беларусь); В. В. Шур, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна”; Барсук А. Я., кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце (Мазыр, Беларусь).

На секцыйных пасяджэннях ІІІ Міжнародных Шамякінскіх чытанняў “Пісьменнік – Асоба – Час” былі абмеркаваны наступныя праблемы:

  • творчасць і літаратурна-грамадская дзейнасць І. Шамякіна ў кантэксце ХХ стагоддзя;
  • літаратурныя генерацыі ХХ – ХХІ стст.: эстэтычна-аксіялагічныя пошукі;
  • нацыянальны вобраз свету праз прызму часу і новыя культурныя парадыгмы;
  • сучасны літаратурны працэс: праблемы зместу і формы;
  • творчасць І. Шамякіна і праблемы выкладання літаратуры ў школе і ВНУ;
  • вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
  • мова і стыль мастацкай літаратуры;
  • актуальныя праблемы сучаснай лінгвістыкі.

Напрыканцы канферэнцыі, падчас круглага стала, адбыўся абмен думкамі адносна шляхоў далейшага навуковага супрацоўніцтва, вызначаны навукова-даследчыя прыярытэты чарговых Міжнародных Шамякінскіх чытанняў. 

27-09-03 27-09-13 27-09-02
27-09-05         27-09-04  27-09-01
27-09-08   27-09-07 27-09-06 
27-09-09  27-09-10  27-09-11 

А.У. Сузько,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт,
загадчык кафедры літаратуры 

 

Дополнительная информация