Са словамі падзякі
- Подробности
- Опубликовано 09.08.2013 08:35
На імя рэктара УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна» Валянціна Васільевіча Валетава атрыманы ліст падзякі ад намесніка Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, ігумена Яўсевія Цюхлова.
У лісце гаворыцца:
"Паважаны Валянцін Васільевіч! Выказваем удзячнасць калектыву Вашага ўніверсітэта за навучанне і выхаванне студэнтаў філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”), якія 15–16 ліпеня 2013 года ўзялі ўдзел у археалагічных раскопках на селішчы манастыра XIII–XVIII стагоддзяў:
Адосій Радзім (студэнт 4 курса),
Гарыст Максім (студэнт 4 курса),
Пляшкоў Максім (студэнт 4 курса),
Шаўнін Мікіта (студэнт 1 курса).
Таксама выказваем удзячнасць старшаму выкладчыку кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі І.М. Калбасінай за ўдзел у раскопках".
Археалагічныя раскопкі праводзіліся пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара С.Я. Рассадзіна