Аб факультэце

Наши студенты на олимпийских играх

Аб факультэце

ft prezent   ft-14

Прэзентацыя факультэта

Спецыяльнасці-2014

Прафарыентацыйны буклет

 

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна з'яўляецца прызнаным цэнтрам падрыхтоўкі настаўнікаў працоўнага навучання.

Згодна з рашэннем Урада БССР з 1 верасня 1969 г. у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. К. Крупскай была адкрыта падрыхтоўка настаўнікаў па спецыяльнасці 2120 «Агульныя дысцыпліны і праца» з дадатковай спецыяльнасцю «Фізіка».
У адпаведнасці з загадам № 440 Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 18 кастрычніцкай 1971 года з 1 студзеня 1972 г. быў адкрыты факультэт агульнатэхнічных дысцыплін, працы і фізікі. Першы яго выпуск адбыўся ў 1974 г. у колькасці 45 маладых спецыялістаў.

За час дзейнасці факультэта падрыхтавана больш за шэсць тысяч спецыялістаў, якія працуюць ва ўсіх раёнах і гарадах Беларусі і за яе межамі.

Адкрытыя ў наступным на факультэце спецыяльнасці і спецыялізацыі з'явіліся базай для ўзнікнення і развіцця новых факультэтаў:

  • інжынерна-педагагічнага (1982),
  • абслугоўваючай працы (1991),
  • фізічнай культуры (2001).

Паспяховае развіццё факультэта на працягу дзесяцігоддзяў вызначалася эфектыўнай арганізатарскай дзейнасцю кіраўнікоў факультэта: Р.П. Судзібора (1973-1974); Э.Э. Аскандарова (1974-1975), Б.Д. Літвінава (1975-1976), В.К. Калошы (1976-1977), І. П. Кірсанава (1977-1978), В.П. Рэдзькіна (1978-1983), А.Т. Рабко (1983-1987), Л.В. Арлова (1987 - 1993), П.І. Ропата (1993 - 2000), В.А. Канопліча (2000-2010), В. М. Наўныкі (2010 - па цяперашні час).

Асноўным напрамкам дзейнасці факультэта з моманту яго ўзнікнення і да цяперашняга часу з'яўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў у галіне працоўнага навучання для агульнаадукацыйных школ, пазашкольных устаноў адукацыі, сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З моманту свайго ўзнікнення факультэт зарэкамендаваў сябе як творчы і таленавіты калектыў. Аўтарскім калектывам (А.А. Дзяркач, І.А. Карабанаў, М.К. Шчур, К.Г. Гулак) пад кіраўніцтвам першага загадчыка кафедры методыкі працоўнага навучання А.А. Дзеркачова, а пазней - І.А. Карабанава, падрыхтавана больш за дваццаць падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія дазволілі падняць выкладанне прадмета «Працоўнае навучанне» на высокі навукова-метадычны ўзровень.

Традыцыі, закладзеныя ў першыя гады існавання факультэта, працягваюцца і развіваюцца. Сёння факультэт тэхналогіі ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна» з'яўляецца вядучым па распрацоўцы Канцэпцыі і Адукацыйнага стандарту па вучэбным прадмеце агульнаадукацыйнай школы «Працоўнае навучанне», а таксама адукацыйнага стандарту і тыпавых вучэбных планаў для ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Актыўны ўдзел у распрацоўцы нарматыўна-прававой базы па напрамках спецыяльнасці для агульнаадукацыйнай школы і ВНУ прымаюць вядучыя спецыялісты факультэта (С.Я Астрэйка, В.П. Рэдзькін, А.У. Ціханава, В.А. Юдзіцкі, І.А. Карабанаў, Н.А. Гаруля, М.В. Емяльянава, І. У. Журлова).

На факультэце тэхналогіі склалася сістэма работы па бесперапыннай падрыхтоўцы спецыялістаў. Выпускнікі Пінскага, Мінскага індустрыяльна-педагагічных, Аршанскага педагагічнага каледжаў працягваюць навучанне на факультэце. Выкладчыкі факультэта прымаюць актыўны ўдзел у распрацоўцы нарматыўна-прававой базы падрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасці «Тэхналогія» ў сістэме сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Сёння на факультэце тэхналогіі на дзённай і завочнай формах атрымання вышэйшай адукацыі навучаецца каля тысячы студэнтаў.

Падрыхтоўка вядзецца па наступных спецыяльнасцях:

Дзённая форма навучання (тэрмін навучання 5 гадоў):

  • Тэхналогія (абслугоўваючая праца). Выяўленчае мастацтва. 1-02 06 02-05
  • Тэхналогія (абслугоўваючая праца). Сацыяльная педагогіка. 1-02 06 02-06
  • Тэхналогія (тэхнічная праца). Фізіка. 1–02 06 02–07
  • Тэхналогія (тэхнічная праца). Фізічная культура. 1–02 06 02–04

Дзённая форма навучання (тэрмін навучання 4 гады):

  • Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва. 1–02 06 04
  • Абслугоўваючая праца і прадпрымальніцтва. 1–02 06 02
  • Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць). 1–86 01 01-01

Завочная форма навучання (тэрмін навучання 5 гадоў):

  • Тэхналогія (тэхнічная праца). 1-02 06 01-02
  • Тэхналогія (абслугоўваючая праца). 1-02 06 01-03
  • Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва. 1–02 06 01
  • Абслугоўваючая праца і прадпрымальніцтва. 1–02 06 02
  • Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць). 1–86 01 01-01
  • Тэхналогія (тэхнічная праца, чарчэнне). 1–02 06 01–02

Скарочаная форма навучання (тэрмін навучання 4 гады): 

  • Тэхналогія (тэхнічная праца, чарчэнне). 1–02 06 01–02

 

f1 f2 f3

Кантактная інфармацыя:

Дэканат +375 236 323465;

Корпус 2 (вул. Рыжкова, 36)

аўдыторыя 255

Кафедра методыкі тэхналагічнай адукацыі: +375 236 324336;

Кафедра педагогікі: +375 236 329837;

Кафедра тэхналогіі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: +375 236 324338;

Кафедра выяўленчага мастацтва і графікі: +375 236 324336

Дополнительная информация