Наши студенты на олимпийских играх
Студэнты нашага ўніверсітэта пачалі працу ў будатрадах
- Подробности
- Опубликовано 15.06.2013 21:59
Работа ў летні час - гэта добрая альтэрнатыва пустому баўленню часу, а заадно і магчымасць крыху зарабіць. Ды і ў жадаючых, як правіла, недахопу не бывае. Іншая справа, што самастойна знайсці падпрацоўку студэнтам часцяком бывае складана. Ім на дапамогу гатовыя прыйсці ПА ГА «БРСМ» УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.
З прыходам гарачых цёплых дзён у дарожных службаў працы толькі дадалося. Дарогі, абочыны, тратуары, прыпынкі - усё гэта трэба прывесці ў парадак, адрамантаваць, пачысціць, прыбраць.
На дапамогу дарожным службам прыйшлі студэнцкія будаўнічыя атрады, сфармаваныя ПА ГА «БРСМ» з ліку студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Працуюць хлопцы ў такіх дарожных упраўленнях, як ДЭУ-43 РУП «Гомельаўтадар» і Мазырскае ДРБУ -186 КПРСУП «Гомельаблдарбуд».
На працягу ўжо чатырох тыдняў моладзь займаецца добраўпарадкаваннем прыпыначных пунктаў, афарбоўкай, а таксама пакосам травы газонакасілкай.
Нягледзячы на тое, што праца не з простых, студэнты спраўляюцца з усімі пастаўленымі перад імі задачамі.