“Сёння табе гонар і пашана…”: прысвячаецца памяці І.П. Шамякіна

“Сёння табе гонар і пашана…”: прысвячаецца памяці І.П. Шамякіна

photo Праз снежныя зімы, завеі
Упарта ідзіце наперад.
На аркушы белай паперы
Любоў і надзея і вера…
Г. Дашкевіч

 30 студзеня 2020 г. на філалагічным факультэце адбыўся інфармацыйна-літаратурны праект "Сёння табе гонар і пашана", прысвечаны творчай і грамадскай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных і Літаратурных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровага акадэміка НАН Беларусі, класіка нацыянальнай літаратуры, Героя Сацыялістычнай працы І.П. Шамякіна.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі В.В. Шур, які адзначыў, што імя і дзейнасць нашага земляка сталі сімваламі сумленнасці, добразычлівасці, увасабленнем самаахвярнай і шчодрай літаратурнай творчасці, грамадзянскага служэння Радзіме.

Студэнты філалагічнага факультэта Куземка Лада, Раманава Анастасія, Юнюшкіна Аліна, Жамойдзік Дар’я, Ібрагімава Шырын выразна прачыталі вершы Г. Дашкевіч, В. Шніпа, П. Пранузы, прысвечаныя вялікаму сыну Палескай зямлі Івану Шамякіну. Прагучалі ўрыўкі з мастацкіх твораў пісьменніка: "Крыніцы", "Сэрца на далоні", "Злая зорка", "Палеская мадонна", "Глыбокая плынь", а таксама ўспаміны Галіны Дашкевіч пра І.П. Шамякіна “Сустрэчы, падараваныя лёсам”.

Удзельнікі інфармацыйна-літаратурнага праекта адзначылі, што І.П. Шамякін частку свайго жыцця аддаў педагагічнай дзейнасці: адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны будучы народны пісьменнік вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута, працаваў настаўнікам у Пракопаўскай сярэдняй школе. Такім чынам, асобу І.П. Шамякіна і Установу адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічы ўніверсітэт” яднае агульнасць роду дзейнасці, клопат пра выхаванне маладога пакалення – будучыні нашай Радзімы.

Славу і гонар нашай краіны складаюць яе людзі. І.П. Шамякін у шэрагу тых, хто сваёй творчасцю, грамадскай дзейнасцю спрыяў развіццю нацыянальнай культуры і навукі нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Адказны за выхаваўчую і ідэалагічную работу на філалагічным факультэце І.Л. Судзібор

фото фото фото фото

 

Дополнительная информация