Архив новостей - филологический факультет

Архив новостей - филологический факультет

“Нам засталася спадчына...”

embl223-01Выкладчыкі філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта з’яўляюцца не толькі кампетэнтнымі педагогамі, але і таленавітымі навукоўцамі. 

Так, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратуры Нуждзіна Тамара Сяргееўна досыць часты госць на Першым нацыянальным канале беларускага радыё.13 студзеня 2014 года яна брала ўдзел у літаратурнай праграме журналісткі Галіны Шаблінскай “Нам засталася спадчына”, якая была прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага крытыка, навукоўца, педагога Дзмітрыя Якаўлевіча Бугаёва.

Подробнее...

Віншуем!

gercik20 студзеня спаўняецца 60 год кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры літаратуры Герцыку Аляксандру Віктаравічу.

На працягу работы ва ўніверсітэце ён зарэкамендаваў сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, філолаг, дасведчаны ў пытаннях развіцця рускай, беларускай і зарубежнай літаратуры, цікавы і патрабавальны выкладчык, сур’ёзны навуковец.

Аляксандр Віктаравіч плённа працуе ў рэчышчы наладжвання навуковага і творчага супрацоўніцтва філалагічнага факультэта з установамі адукацыі, культуры горада Мазыра і Гомельскай вобласці.

З’яўляецца аўтарам больш 120 навуковых публікацый, значная частка якіх мае практыкаарыентаваны характар і раскрывае спецыфіку выкладання твораў айчыннай і зарубежнай літаратуры ў агульнаадукацыйнай школе і ВНУ.

Жадаем Аляксандру Віктаравічу навуковага плёну, здароўя і дабрабыту!!!

 

Аляксандру Віктаравічу Герцыку ў гонар 60-годдзя з дня нараджэння!

60-letКалі ён у аўдыторыю заходзіць,
Нібыта ясна сонейка ўзыходзіць.
Студэнты яго любяць, паважаюць,
Калегі-дамы роспачна ўздыхаюць.
Заўсёды мудры і добразычлівы,
Шчыруе на філалагічнай ніве
Ён з захапленнем, з радасцю ў сэрцы,
Наш Аляксандр Віктаравіч Герцык!

 

cvetyВаш слаўны юбілей – і наша свята!
Няхай шчаслівым будзе
І багатым Ваш родны дом.
Вы – бацька і дзядуля...
Няхай сям’я Вас радасцю атуліць,
Хай жоначка яшчэ мацней кахае
І разам з Вамі ўнукаў бласлаўляе!
Вы – Педагог, Дацэнт з душой Паэта.
Мы Вашай абаяльнасцю сагрэты...
Няхай Гасподзь пашле Вам многа летаў!

Галіна Дашкевіч (Клімовіч)

Педагог: личность и профессия

08-01-018 января 2014 года Хойникский отдел образования, спорта и туризма на базе ГУО «Средняя школа №3 г. Хойники» организовал масштабное мероприятие для учащихся старших классов школ города и района по ориентации на педагогическую профессию.

Подробнее...

Навукова-метадычны семінар на філалагічным факультэце

27-12-0326 снежня 2013 года на філалагічным факультэце працаваў міжкафедральны навукова-метадычны семінар “Актуальныя праблемы мовазнаўства і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін” (кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар В.В. Шур). Абмяркоўвалася навукова-метадычнае даследаванне “Метадычная сістэма навучання стварэнню вучнямі тэкстаў-апісанняў розных відаў з улікам іх зместавых, кампазіцыйных і лінгвастылістычных асаблівасцей (5–9 класы)”, падрыхтаванае супрацоўнікам Нацыянальнага інстытута адукацыі Алай Валянцінаўнай Ермаловіч.

Подробнее...

Дополнительная информация