Інфармацыйная сустрэча “Правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.06.2019 06:22
16 мая 2019 года ва ўніверсітэце адбылася інфармацыйная сустрэча “Правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў” з удзелам часова выконваючага абавязкі начальніка Мазырскага РАУС Сінельнікава М.М., начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Мазырскага РАУС Дудковай Л.Ю., інспектара аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Мазырскага РАУС Ляшчук В.Г., старшага афіцэра аддзела дазнання Мазырскага пагранічнага атрада капітана Богуша А.М., якія расказалі пра неабходнасць павышэння прававой граматнасці замежных студэнтаў, прынцыпы міграцыйнай палітыкі дзяржавы і асаблівасці навучання замежных студэнтаў у Рэспубліцы Беларусь.
Азнаёмілі з асноўнымі вытрымкамі з Кодэкса Рэспублікі Беларусь пра адміністратыўныя правапарушэнні, з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Таксама былі закрануты пытанні прафілактыкі правапарушэнняў у студэнцкім асяродку і адзначана важнасць захавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі.