Універсітэцкая субота на факультэце фізічнай культуры
- Подробности
- Опубликовано 11.04.2016 13:19
На факультэце фізічнай культуры 9 красавіка 2016 года ў рамках прафарыентацыйнай работы было праведзена мерапрыемства “Універсітэцкая субота”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы школ, бацькі, настаўнікі.
Прысутныя (больш за 120 чалавек) змаглі атрымаць інфармацыю аб гісторыі развіцця факультэта, сустрэліся з выкладчыцкім складам і студэнтамі, паглыбіліся ва ўніверсітэцкі асяродак.

Таксама ўвазе ўсіх прысутных былі прадстаўлены:
– выступленне агітбрыгады “Гарачыя сэрцы” пад кіраўніцтвам нам. дэкана па выхаваўчай рабоце Будкоўскага В.М.;
– семінары-практыкумы на розную тэматыку, праведзеныя вядучымі выкладчыкамі факультэта;
– экспрэс-віктарына “Вясёлка здароўя”;
– майстар-класы “Тэорыя і методыка навучання абранаму віду спорту”, “Гадзіна футбола”.
Універсітэцкая субота на факультэце фізічнай культуры прайшла на даволі арганізаваным узроўні, абітурыенты атрымалі новыя веды аб факультэце і здолелі самавызначыцца ў сваім далейшым выбары.