Веды + Творчасць + Калектыў + Маладосць = ДіПА
- Подробности
- Опубликовано 06.04.2016 09:04
Пад такім дэвізам у вучэбным конкурсе № 3 МДПУ імя І.П. Шамякіна 26 сакавіка 2016 года адбылася “Універсітэцкая субота” на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі. Мерапрыемства пачалося з выступлення намесніка дэкана па навуковай рабоце Асташовай А.М., якая пазнаёміла абітурыентаў з гісторыяй факультэта. Старонкамі з творчага жыцця факультэта падзялілася намеснік дэкана па ІВР Карповіч І.А. Увазе абітурыентаў студэнцкім актывам факультэта была прадстаўлена літаратурна-мастацкая кампазіцыя “ДіПА: гісторыя і сучаснасць”.

Студэнты 4 курса 3 групы раскрылі абітурыентам магчымасці, якія прадастаўляе навучанне на факультэце ДіПА. Госці таксама наведалі выставу студэнцкіх работ, майстар-клас “Псіхалагічны трэнінг”. І ў заключэнні сустрэчы абітурыентам было прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўным праекце міні-семінара “Педагог: прафесія альбо прызванне”. Што можна пажадаць абітурыенту? Паступленне ў ВНУ, якая сёння аказала такое добрае ўражанне на іх!