Архив новостей - филологический факультет
Віншуем!
- Подробности
- Категория: Филологический факультет - новости
- Опубликовано 10.01.2013 12:25
02.01.2013 г. споўнілася 65 гадоў кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры літаратуры Дашкевіч Галіне Мікалаеўне. Яна працуе ва ўніверсітэце з 1978 года. На працягу 35 гадоў работы ў нашай Alma Mater зарэкамендавала сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, патрабавальны і справядлівы педагог, сумленны і адказны выкладчык, творчая, артыстычная натура. Прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выхаваўчых мерапрыемстваў, што праводзіліся і праводзяцца кафедрай. У прыватнасці была адным з ініцыятараў правядзення і рэжысёрам пастаноўкі п’есы Я.Купалы “Паўлінка” сіламі выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта.
Актыўна працуе ў рэчышчы наладжвання сувязяў кафедры з установамі адукацыі, бібліятэкамі г. Мазыра і раёна. Выступае перад навучэнцамі і настаўнікамі агульнаадукацыйных школ з мэтай прапаганды беларускай мовы, літаратуры і культуры.
Вялікі ўклад Галіны Мікалаеўны і ў навукова-даследчую дзейнасць кафедры. Яна прымае актыўны ўдзел у рабоце рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, кіруе навукова-даследчай работай студэнтаў. Мае больш за 60 навуковых і навукова-метадычных публікацый. Адказна ставіцца да кіраўніцтва курсавымі і дыпломнымі работамі студэнтаў філалагічнага факультэта.
Пажадаем Галіне Мікалаеўне творчага і навуковага плёну, здзяйснення самых запаветных жаданняў, здароўя і дабрабыту!