Віншуем!
- Details
- Published on Sunday, 19 January 2014 20:16
20 студзеня спаўняецца 60 год кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры літаратуры Герцыку Аляксандру Віктаравічу.
На працягу работы ва ўніверсітэце ён зарэкамендаваў сябе як высокакваліфікаваны спецыяліст, філолаг, дасведчаны ў пытаннях развіцця рускай, беларускай і зарубежнай літаратуры, цікавы і патрабавальны выкладчык, сур’ёзны навуковец.
Аляксандр Віктаравіч плённа працуе ў рэчышчы наладжвання навуковага і творчага супрацоўніцтва філалагічнага факультэта з установамі адукацыі, культуры горада Мазыра і Гомельскай вобласці.
З’яўляецца аўтарам больш 120 навуковых публікацый, значная частка якіх мае практыкаарыентаваны характар і раскрывае спецыфіку выкладання твораў айчыннай і зарубежнай літаратуры ў агульнаадукацыйнай школе і ВНУ.
Жадаем Аляксандру Віктаравічу навуковага плёну, здароўя і дабрабыту!!!