ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ!

Библиотека

ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ!

На абанеменце вучэбнай і мастацкай літаратуры №2 (аўд. 118) арганізавана кніжная выстава «Доўгімі вёрстамі вайны», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння І. Я. Навуменкі (16.02.1925- 17.12.2006), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, празаіка і драматурга.    

Першыя апавяданні апублікаваў у 1955 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В.Мамантавым, 1982), п'есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981-1984).

Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародныя з'езды славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).

Дополнительная информация