130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа прысвячаецца...

130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа прысвячаецца...

03.12.2012 на філалагічным факультэце адбыўся конкурс творчых работ студэнтаў, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Студэнтамі 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасцей “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура” былі прадстаўлены насценгазеты, якія змяшчалі багаты фактычны, літаратуразнаўчы матэрыял па творчасці класікаў нацыянальнай літаратуры.

 

Вынікі конкурсу:

1 месца – газета “Песняры народных душ”, падрыхтаваная студэнтамі Кудзін М., Анціпенка Ю., Яраш В.;

2 месца – газета “Якуб Колас – нацыянальны паэт Беларусі”, аформленая студэнтамі Радчанка А., Засінец Н.;

3 месца – газеты, зробленыя і прадстаўленыя студэнтамі Пугач М., Лемяза Ю., Панько А.

 

Дополнительная информация