- Подробности
-
Опубликовано 28.01.2020 06:35
30 студзеня 2020 года І. П.Шамякіну, народнаму пісьменніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўных і Літаратурных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганароваму акадэміку НАН Беларусі, класіку нацыянальнай літаратуры, чыё імя з гонарам носіць УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, спаўняецца 99 год.
Дзейнасць І.П. Шамякіна-пісьменніка атрымала прызнанне ва ўсім свеце дзякуючы мастацкаму адлюстраванню ў яго творах подзвігу беларускага народа ў мірны час і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гуманістычнаму пафасу яго раманаў, аповесцей, апавяданняў, якія прасякнуты клопатам пра чалавека і шчырай верай у яго будучае. "Глыбокая плынь", "У добры час", "Крыніцы", "Атланты і карыятыды", "Зеніт" – усе гэтыя творы прысвечаны вострым праблемам сучаснасці: неабходнасці захавання ваеннай памяці, патрыятычнага і маральна-этычнага выхавання моладзі, адказнага стаўлення да сваёй справы, міласэрнасці, сумленнасці і інш.