Першая практыка студэнтаў-філолагаў

Першая практыка студэнтаў-філолагаў

15-04-14 красавіка 2014 года адбылася заключная канферэнцыя па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса 1 і 2 груп філалагічнага факультэта па спецыяльнасцях "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", "Беларуская мова і літаратура. Сусветная айчынная культура".

На заключнай канферэнцыі выступілі метадысты З.Н. Кур'ян, С.І. Жураўлёва, Л.М. Мазуркевіч, Л.В. Прахарэнка, якія перадалі словы падзякі ад настаўнікаў школ і адзначылі высокую тэарэтычную падрыхтоўку студэнтаў, якія выдатна прадэманстравалі свае веды на практыцы.

Выступленні студэнтаў засведчылі іх зацікаўленасць і правільнасць выбару прафесіі настаўніка. Кожная справаздача суправаджалася прэзентацыямі. 

 

14-04-1 15-04-2
Прэзентацыя  Прэзентацыя

 

Дадатковая інфармацыя