Заключнае мерапрыемства абласнога этапу фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

Заключнае мерапрыемства абласнога этапу фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна

23-1-2     19 красавіка на базе ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося заключнае мерапрыемства абласнога этапу фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам”, у межах якога адбылося ўзнагароджанне пераможцаў дыстанцыйнай віктарыны “Крок за крокам у прафесію”.

Кафедрай педагогікі і псіхалогіі была арганізавана секцыя для навучэнцаў педагагічных класаў (груп), якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці. У рабоце секцыі прыняў удзел 31 навучэнец з розных рэгіёнаў Палесся, старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі А.П. Дыгун, Л.В. Цалка, Т.А. Пазняк, а таксама метадыст вучэбна-метадычнага аддзела кіраўнічых працаўнікоў і інавацыйнай дзейнасці ўстановы “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Шыдлоўская Жанна Міхайлаўна. Кіраўнік секцыі – Асташова Анжэла Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі.

Работа секцыі пачалася з прадстаўлення кожнаму ўдзельніку магчымасці расказаць пра сябе і выступіць з прывітальным словам. Затым выкладчыкамі кафедры была праведзена педагагічная віктарына, якая ўключала дзве часткі: педагагічная кемлівасць і педагагічная эрудыцыя, якая пазнаёміла будучых абітурыентаў педагагічнага ўніверсітэта з выдатнымі педагогамі мінулага і яркімі гістарычнымі падзеямі ў развіцці педагогікі. Ж.М. Шыдлоўская прапанавала ўдзельнікам Супер-гульню для пераможцаў дыстанцыйнай віктарыны “Крок за крокам у прафесію”. Напрыканцы работы секцыі пераможцы дыстанцыйнай віктарыны “Крок за крокам у прафесію” фестывалю-конкурсу “Хачу быць педагогам” былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі, усім навучэнцам былі ўручаны сертыфікаты.

 

Дадатковая інфармацыя