Аб міжнародным супрацоўніцтве ў фармаце анлайн

Аб міжнародным супрацоўніцтве ў фармаце анлайн

25      18 красавіка кафедра беларускай і рускай філалогіі прыняла ўдзел у V усерасійскай навуковай відэаканферэнцыі з міжнародным удзелам “Магістр – навуцы і адукацыі: Актуальныя праблемы сучаснай літаратурнай адукацыі”. Відэаканферэнцыя праводзілася на базе ФДБАУ ВА “Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт” пад кіраўніцтвам доктара педагагічных навук, прафесара кафедры методыкі выкладання літаратуры Анціпавай Алы Міхайлаўны.

У анлайн-фармаце з удзелам вядучых спецыялістаў у галіне навукова-метадычнага забеспячэння літаратурнай адукацыі (д.ф.н. Чарнышовай А.Г., д.п.н., прафесара Чартова В.Ф., д.п.н., прафесара Галімулінай А.Ф., д.ф.н., прафесара Ніканавай Т.А., д.п.н., прафесара Галіцкіх Я.А., д.ф.н., Савінай Л.М., д.п.н. Райхлінай А.Л.) адбылася дыскусія аб удасканаленні методык выкладання літаратуры ў школе і вну, аб спосабах аптымізацыі магістарскіх праграм па накірунках “Літаратурная адукацыя”, “Літаратуразнаўства” і інш.

Актуальныя пытанні выкладання рускай літаратуры і арганізацыі навуковага даследавання літаратуразнаўчых з’яў былі асветлены ў дакладах магістрантаў Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Казанскага (Прыволжскага) федэральнага ўніверсітэта, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Вяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта, Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л.М. Талстога, Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.

Ад УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў вэбінары “Магістр – навуцы і адукацыі” прыняла ўдзел выпускніца магістратуры Швед Т.В. (спец. “Літаратуразнаўства”, навуковы кіраўнік – к.п.н., загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.М. Чэчка). У дакладзе былі прадстаўлены вынікі магістарскага даследавання на тэму “Жаночыя вобразы як сродак рэалізацыі філасофскіх прынцыпаў Л.М. Талстога ў рамане “Вайна і мір””.

Калектыў кафедры беларускай і рускай філалогіі выказвае шчырую ўдзячнасць Анціпавай Але Мікалаеўне, доктару педагагічных навук, прафесару кафедры методыкі выкладання літаратуры Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, за арганізацыю навуковай дыскусіі ў фармаце анлайн і надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

 

Загадчык кафедры беларускай і

рускай філалогіі Т.М. Чэчка

Дадатковая інфармацыя