Педагагічная віктарына аб’яднала школьнікаў, студэнтаў, педагогаў і бацькоў

Педагагічная віктарына аб’яднала школьнікаў, студэнтаў, педагогаў і бацькоў

У межах універсітэцкага Дня адчыненых дзвярэй, які адбыўся ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна 30.03.2019, а таксама Дня адчыненых дзвярэй, арганізаванага 06.04.2019 факультэтам дашкольнай і пачатковай адукацыі для будучых абітурыентаў, кафедрай педагогікі і псіхалогіі было падрыхтавана для выпускнікоў школ мерапрыемства ў гульнёвай форме “Педагагічная віктарына”, у якім прынялі ўдзел не толькі будучыя абітурыенты факультэта, але і іх педагогі, і бацькі, а таксама студэнты спецыяльнасцей “Лагапедыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Дашкольная адукацыя”.

Педагагічная віктарына ўключала некалькі тураў. Першы тур “Педагагічная кемлівасць” дазволіў усім удзельнікам, выяўляючы знаходлівасць, логіку і асацыятыўнасць мыслення, вызначыць у якасці правільных адказаў шэраг прадметаў і паняццяў, якія сімвалізуюць школьную абстаноўку і характарызуюць працу настаўніка.

Другі тур “Педагагічная эрудыцыя” садзейнічаў знаёмству будучых абітурыентаў з галоўнымі падзеямі і выдатнымі педагогамі ў межах гісторыі адукацыі і развіцця педагагічнай думкі. У гульнёвай форме і школьнікі, і іх бацькі даведаліся аб часе і аўтары стварэння класна-ўрочнай сістэмы навучання, якая дзейнічае ў сучаснай школе, пра тое, калі з’явіліся ў Еўропе першыя ўніверсітэты і якія былі арганізаваны ў іх факультэты, які гераічны подзвіг здзейсніў выдатны гуманіст, педагог і пісьменнік Януш Корчак, калі Мазырскі педагагічны інстытут імя Н.К. Крупскай атрымаў статус універсітэта і інш.

Зносіны выкладчыкаў кафедры педагогікі і псіхалогіі з навучэнцамі школ, іх бацькамі, педагогамі, праходзілі ў адвольнай і ў той жа час творчай абстаноўцы. І школьнікі, і бацькі не толькі выказалі выкладчыкам кафедры ўдзячнасць за праведзенае мерапрыемства, але і пацвердзілі жаданне прыняць удзел ва ўступнай кампаніі і навучацца ў нашым універсітэце.

фото фото
фото фото
фото фото
фото
 

Дадатковая інфармацыя