Містар Універсітэт – 2019

Містар Універсітэт – 2019

Журы высока ацаніла творчыя здольнасці і артыстычнае майстэрства, арыгінальны жанр, гульню на музычных інструментах, тэхніку выканання, фізічныя і спартыўныя дадзеныя ўдзельнікаў.

Пераможцам анлайн-галасавання і ўладальнікам тытула “Містар Папулярнасць” стаў студэнт факультэта фізічнай культуры Ілля Барысенка.

Тытул “Містар Джэнтльмен” быў заваяваны студэнтам філалагічнага факультэта Эдуардам Коласам.

Дыплом “Містар Патрыёт” уручаны Андрэю Семяновічу, студэнту факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Уладальнікам тытула “Містар Артыстызм” стаў студэнт факультэта фізічнай культуры Ілля Барысенка.

Дыплом “Містар Спорт” атрымаў прадстаўнік фізіка-інжынернага факультэта Уладзіслаў Свінціцкі.

Уладальнікам тытула “Містар Універсітэт – 2019” стаў студэнт тэхнолага-біялагічнага факультэта Максім Гурко.

Удзельнікі конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі, а таксама падарункамі ад партнёраў мерапрыемства: першаснай арганізацыі студэнтаў універсітэта, забаўляльнага комплекса “Сіці Цэнтр”, спартыўнага клуба “Фітнэс База”, Мазырскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, кінатэатра “Мір”.

 

 

Дадатковая інфармацыя