“Канстытуцыя – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”

“Канстытуцыя – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”

19-08     15 сакавіка ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” сакратаром ПА ГА “БРСМ” Каласоўскай І.М. сумесна з актывістамі філалагічнага факультэта, членамі ГА “БРСМ”, была праведзена інфармацыйная акцыя “Канстытуцыя – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”, прымеркаваная да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне.

У ходзе акцыі былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кожны студэнт універсітэта мог пазнаёміцца з асноўнымі палажэннямі і гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праверыць свае веды ў галіне канстытуцыйнага права, зрабіць фотаздымак побач з тэматычна аформленай выставай, атрымаць інфармацыйную брашуру, якая змяшчае кароткія звесткі аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інш.

 Акцыя захапіла ўвагу не толькі студэнцкай моладзі, але і педагагічнага складу ўніверсітэта. Удзельнікі паказалі высокія веды ў галіне канстытуцыйнага права, а таксама пашырылі свой прававы кругагляд.

Дадатковая інфармацыя