Адкрыты дыялог “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны” (да 25-годдзя асноўнага Закона беларускай дзяржавы)

Адкрыты дыялог “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны” (да 25-годдзя асноўнага Закона беларускай дзяржавы)

 

У якасці эскспертаў у Адкрытым дыялогу прынялі ўдзел: рэктар універсітэта – Наўныка Валерый Мікалаевіч, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Струкаў Віктар Віктаравіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце Шчур Сяргей Мікалаевіч, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева Святлана Васільеўна, загадчык кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін Гаўрылавец Людміла Уладзіміраўна, юрысконсульт І катэгорыі Мельнік Юлія Вячаславаўна і сакратар ПА ГА “БРСМ” з правамі РК УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” Каласоўская Ілона Мікалаеўна.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся рэктар універсітэта Наўныка В.М. Ён падкрэсліў асаблівую значнасць дадзенага дзяржаўнага свята, неабходнасць Асноўнага Закона для існавання дзяржавы і абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны ведаць свае правы і абавязкі, замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У Адкрытым дыялогу прынялі ўдзел студэнты 1 курса ўсіх факультэтаў універсітэта, у якіх была магчымасць задаць пытанні экспертам і атрымаць кампетэнтныя адказы.

У межах Адкрытага дыялогу студэнты былі азнаёмлены з канстытуцыйным ладам Рэспублікі Беларусь і гісторыяй яго развіцця, з сацыяльнымі правамі і гарантыямі студэнтаў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Кожнаму ўдзельніку Адкрытага дыялогу па завяршэнні мерапрыемства была ўручана Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

 

Дадатковая інфармацыя