Першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах

Першынства УА МДПУ імя І.П. Шамякіна па валейболе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах

15-1-4         13.03.2019 г. у спартыўнай зале № 1 УА МДПУ імя І.П. Шамякіна праходзілі спаборніцтвы па валейболе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах установы адукацыі.

Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася спортклубам УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і непасрэдна судзейскай калегіяй (Блоцкая Ю.В., Нічыпорка Н.М., Барысенка Ілля, Пугач Андрэй, Сікорскі Аляксандр).

Прыняць удзел у спаборніцтвах мелі магчымасць усе жадаючыя студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах № 1-3 УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Для гэтага неабходна было сабраць і выставіць каманду згодна з рэгламентам спаборніцтваў.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчынскіх, жаночых каманд і каманд мікс (3+3). Месцы вызначаліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях. Канкурэнцыя была высокая. Пераможца вызначыўся ў апошняй гульні.

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў:

– мужчынская каманда інтэрната № 2;

– жаночая каманда інтэрната № 2;

– каманда мікс інтэрната № 2.

Атмасфера спаборніцтваў і адначасова сяброўства захоўвалася да самага завяршэння турніру.

Дзякуй удзельнікам гэтага свята!

 

 

Дадатковая інфармацыя