Універсітэт: учора, сёння, заўтра

Універсітэт: учора, сёння, заўтра

Прадстаўнікі студэнцкага самакіравання факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі арганізавалі “Шчаслівую латэрэю”, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя. 8 чалавек атрымалі свае ўзнагароды. У віктарыне “Што я ведаю пра ўніверсітэт?” студэнты і выкладчыкі маглі прадэманстраваць свае веды аб універсітэце і яго 75-гадовай гісторыі. Своеасаблівым аспектам інтэрактыўнай пляцоўкі стала фотазона “Я студэнт МДПУ”, дзе кожны жадаючы мог атрымаць фота і салодкі прыз.

Актывісты факультэта фізічнай культуры размясцілі плакат з выдатнымі выпускнікамі-спартсменамі нашага ўніверсітэта, правялі віктарыну “Ведай спорт!”, прапанавалі ўдзельнікам напісаць ліст у будучыню з пажаданнямі ўніверсітэту. Таксама правялі акцыю “Дрэва пажаданняў”, дзе выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты маглі пакінуць свае пажаданні, добрыя словы ўніверсітэту, раздавалі вырабы ў форме сэрца, на якіх былі напісаны віншаванні і адзначана дата ўтварэння нашага любімага ўніверсітэта.

 

Дадатковая інфармацыя