З юбілеем, любімы ўніверсітэт!

З юбілеем, любімы ўніверсітэт!

За прывітальным словам рэктара пажаданні ўніверсітэту прагучалі ад значных і паважаных асоб нашай краіны. Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Анатольеўна Старавойтава прачытала віншавальныя адрасы калектыву УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка, Міністра адукацыі Ігара Васільевіча Карпенка. Словы віншавання прагучалі ад старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Паўлечка А.Ф., старшыні Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Назаранка В.А., члена пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Кавальковай А.М., дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Пісаніка Л.Ф. і Расохі М.Ф., начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Парошына С.І., епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда, выконваючага абавязкі кіраўніка расійскага цэнтра навукі і культуры г. Гомеля Беранёва А.В., старшыні Гомельскага абласнога камітэта працаўнікоў адукацыі і навукі Філіпцова М.А., намесніка старшыні Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта Васюты В.А., прадстаўнікоў мясцовай улады: начальніка аддзела адукацыі Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Клепчуковай Л.С., начальніка аддзела спорту і турызму Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Касцяшкінай Г.А. Таксама на працягу ўсяго святочнага мерапрыемства ў адрас рэктара, ветэранаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэта гучалі шматлікія віншаванні ад кіраўнікоў і прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктараў агульнаадукацыйных школ г. Мазыра і Мазырскага раёна, грамадскіх арганізацый і вядучых прадпрыемстваў рэгіёна.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі, Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта прафесарска-выкладчыцкаму складу, супрацоўнікам, студэнтам і ветэранам універсітэта.

Свае яркія і эмацыянальныя творчыя падарункі прынеслі гарадскія калектывы “Сваякі”, “Жывіца”, “Фантазія”, “Вясёлка”, “Рэфлекс”, камерны аркестр Мазырскага дзяржаўнага музычнага каледжа, а таксама выпускнікі і студэнты ўніверсітэта.

Шчыра хочацца верыць, што як у бліжэйшы час, так і ў будучыні да ўсяго калектыву МДПУ імя І.П. Шамякіна прыйдзе многа перамог!

 

Дадатковая інфармацыя