“Сузор’е моўных культур”: 75-годдзю ўніверсітэта і філалагічнага факультэта прысвячаецца

“Сузор’е моўных культур”: 75-годдзю ўніверсітэта і філалагічнага факультэта прысвячаецца

Таццяна Мікалаеўна Сымановіч, дэкан філалагічнага факультэта, павіншавала ўсіх з 75-годдзем універсітэта і філалагічнага факультэта і адзначыла, што фестываль стаў традыцыйным на нашым факультэце і ўжо аб’яднаў цэлы свет родных моў у яркае сузор’е.

Вядучыя фестывалю – Кавалёў Ян, Рафальская Валерыя, Мамедаў Мырат – садзейнічалі паглыбленню гасцей у атмасферу культурнага і моўнага адзінства, творчасці.

Студэнтамі філалагічнага факультэта былі прадстаўлены творчыя праекты, прысвечаныя іх нацыянальным мовам.

Студэнты Куніцкая Таццяна, Катрук Ксенія, Старавойт Валерыя, Каралёнак Ілля, Інкаўцова Аліна, Жамойдзік Дар’я, Пятроўская Крысціна падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Зямля мая – зямля бацькоў”, прысвечаную Году малой радзімы.

Студэнты з Туркменістана падрыхтавалі культурна-адукацыйны праект “Наперад, Туркменістан!” (кіраўнікі – Ягмурава Уміда, Мыратдурдыеў Наўруз) і пазнаёмілі з мінулым сваёй краіны (“Легенда пра прабацьку Агуз-хана”).

Літаратурная гасцёўня “Цвятаеўская легенда” была прысвечана жыццю і творчасці рускай паэтэсы Сярэбранага стагоддзя Марыне Цвятаевай. Студэнты Кавалёў Ян, Рафальская Валерыя, Катрук Ксенія, Лахманкова Анастасія, Пятроўская Марыя, Савенка Крысціна, Светагор Паўла, Колас Эдуард, выкладчыкі Кузьміч У.В., Сергушкова В.У., Грыб Ж.У. пазнаёмілі прысутных з паэтычным светам Марыны Цвятаевай.

Удзельнікі творчага праекта былі ўзнагароджаны дыпломамі фестывалю “Сузор’е моўных культур”.

 

Заключным акордам фестывалю стала песня “Я люблю Беларусь!” у выкананні Яна Кавалёва, якая аб’яднала студэнтаў, што размаўляюць на розных мовах, у вялікую дружную філфакаўскую сям’ю.

Віват, філалагічны факультэт!

 

З юбілеем, МДПУ!

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце

 

Судзібор Ірына Леанідаўна

  

 

Таццяна Мікалаеўна Сымановіч, дэкан філалагічнага факультэта, павіншавала ўсіх з 75-годдзем універсітэта і філалагічнага факультэта і адзначыла, што фестываль стаў традыцыйным на нашым факультэце і ўжо аб’яднаў цэлы свет родных моў у яркае сузор’е.

Дадатковая інфармацыя