Алімпіяда па рускай мове для студэнтаў-філолагаў з ліку замежных грамадзян

Алімпіяда па рускай мове для студэнтаў-філолагаў з ліку замежных грамадзян

Праграма алімпіяды ўключала два этапы: лінгвістычны конкурс і выразнае чытанне вершаў на рускай мове. У алімпіядзе прымалі ўдзел студэнты 3 курса Аразбердыева Ш., Паладава А., Мыратдурдыеў Н., Нурмухамедава Б., Татаў Ы. і студэнты 4 курса Тахыраў К., Азізаў Э., Аламурадава Н., Джумаева Д., Наўрузава Д. Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся журы па розных крытэрыях: веданне граматыкі рускай мовы, выразнасць чытання вершаў на памяць, арыгінальнасць адказаў на выпадковыя пытанні і г.д. Па выніках двух іспытаў удзельнікам былі ўручаны граматы ў адпаведнасці з дзесяццю намінацыямі і памятныя падарункі.

Алімпіяда праводзілася ў кабінеце Цэнтра русістыкі, дзе ўсе жадаючыя на перапынку і пасля мерапрыемства маглі пазнаёміцца з навейшай вучэбна-метадычнай літаратурай па дысцыпліне “Руская мова як замежная”, перададзенай у якасці падарунка Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Гомелі.

Выказваем удзячнасць за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні алімпіяды аддзелу міжнародных сувязей у асобе начальніка аддзела В.А. Дубадзел.

Выкладчыкі кафедры

беларускай і рускай філалогіі

Т.Я. Лаеўская, Л.М. Шэцка

Дадатковая інфармацыя