15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

14 лютага адбылося выхаваўчае мерапрыемства, арганізаванае старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Нічыпорка Н.М., – “Афганістан – наша памяць і боль”. Мэта мерапрыемства – выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў студэнцкай моладзі, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, захаванне памятных традыцый. Студэнтамі была падрыхтавана прэзентацыя пра землякоў, якія пражываюць на тэрыторыі г. Мазыра, Мазырскага раёна і блізкіх раёнаў і прымалі ўдзел у ваенных аперацыях у Афганістане. На мерапрыемстве дэкламаваліся вершы і выконваліся песні пра падзеі часоў Афганскай вайны.

15 лютага ў вучэбных групах праходзілі куратарскія гадзіны, прымеркаваныя да гэтай памятнай даты.

Любая вайна – страшная трагедыя і несціхаючы боль.

 Савецкія салдаты і афіцэры з пачуццём выкананага воінскага абавязку вярнуліся на родную зямлю. З вялікай радасцю іх сустракалі бацькі, родныя і блізкія, сябры. Сёння воіны-інтэрнацыяналісты, якія прайшлі Афганістан, жывуць і працуюць сярод нас. Яны апавядаюць маладому пакаленню, што такое стойкасць, мужнасць і вернасць прысязе і як важна берагчы мір на зямлі.


Дадатковая інфармацыя