Мерапрыемства «Жывая памяць», прымеркаванае да 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана

Мерапрыемства «Жывая памяць», прымеркаванае да 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана

14 лютага 2019 года напярэдадні значнай падзеі, 30-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, студэнты 1 курса факультэта фізічнай культуры, куратары 1 курса, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Нічыпорка Н.М. прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Жывая памяць”.

Мэта мерапрыемства – выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў студэнцкай моладзі, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, захаванне памятных традыцый, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы ў 216-й аўдыторыі, дзе студэнты Жукавец Валерыя, Целяпун Анастасія, Барысенка Ілля, Дрык Анастасія расказалі пра падзеі вайны ў Афганістане, якая доўжылася з 1979 па 1989 гады. Выступленне было дапоўнена выкананнем песні “У памяць пра бацькоў” студэнткамі Галавачанка Марыяй, Тарасюк Валерыяй, а таксама дэкламацыяй верша студэнткай Чэчка Вольгай.

Дадатковая інфармацыя