“Свабодныя людзі – шчаслівыя людзі”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.02.2019 08:13
07 лютага на базе інтэрната № 3 педагогам-псіхолагам было праведзена трэнінгавае мерапрыемства па прафілактыцы алкагольнай залежнасці з замежнымі студэнтамі на тэму “Свабодныя людзі – шчаслівыя людзі”.
Мэта заняткаў – фарміраванне такога ладу жыцця, які забяспечыць стан аптымальнага здароўя ў будучыні. Задачай заняткаў было пабудзіць студэнтаў вучыцца без сораму дзяліцца сваёй думкай, задаваць “адкрытыя пытанні”, абагульняць і каментаваць выказванні студэнтаў, весці групавую дыскусію, паважліва ставіцца да іншых членаў групы. У ходзе трэнінгу студэнты былі актыўна ўключаны ў рабочы працэс, задачы і мэты якога былі паспяхова выкананы.