У межах навуковага супрацоўніцтва

У межах навуковага супрацоўніцтва

29.01.2019 установу адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” наведала дэлегацыя з Каралеўства Нідэрландаў: Эрык Херардус Ёханэс Рыген, дырэктар кампаніі "Barry-Emons", са сваёй жонкай Крыстэл Вілэмі Антанет ван дэ Вен, Брукзайзен Херман Дэрк, супрацоўнік кампаніі "Barry-Emons", валанцёр Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ельска, Стэгехайс Ен Хендрык, валанцёр Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ельска. Госці сустрэліся са студэнтамі 1–3 курсаў спецыяльнасці “Замежная мова (англійская)”, для якіх быў арганізаваны семінар, прысвечаны перспектывам прафесійна-асабовага росту спецыялістаў у галіне замежных моў ва ўмовах глабалізацыі і інфармацыйнай тэхналагізацыі грамадства.

Гэта быў сапраўдны майстар-клас ад Крыстэл Вілэмі Антанет ван дэ Вен, якая праз яркія прыклады стымулявала студэнтаў да самаразвіцця і самаўдасканальвання. Студэнты мелі магчымасць пагутарыць з гасцямі з Нідэрландаў. Нашых студэнтаў цікавілі пытанні, звязаныя з уладкаваннем сістэмы вышэйшай адукацыі Каралеўства, са ступенню матываванасці моладзі атрымліваць вышэйшую адукацыю, з працаўладкаваннем маладых спецыялістаў. У якасці ўдзячнасці студэнты Кавалёў Ян і Сакалова Аўдронэ выканалі дзве музычныя кампазіцыі, выклікаўшы пачуццё шчырага захаплення ва ўсіх прысутных.

На працягу сустрэчы вяліся перамовы аб перспектывах далейшага супрацоўніцтва ў накірунку павышэння студэнцкай і выкладчыцкай мабільнасці паміж дзвюма краінамі.

фото фото
фото фото
 

Дадатковая інфармацыя