Творчая сустрэча з паэтам Анатолем Волкавым

Творчая сустрэча з паэтам Анатолем Волкавым

07-6

6 лютага на базе інтэрната № 2 адбылася творчая сустрэча студэнтаў, у тым ліку замежных, з паэтам Анатолем Васільевічам Волкавым. Аматары паэзіі атрымалі магчымасць далучыцца да творчасці паэта Мазыршчыны, які пачаў свой творчы шлях яшчэ ў юнацкія гады. У зборніках паэта мноства вершаў пра Беларусь і яе жыхароў, вершы пра каханне і сяброўства.

Паэт падзяліўся ўспамінамі аб ваеннай службе ў арміі, у цэлым расказаў пра сваё складанае і цікавае жыццё, прачытаў некалькі сваіх паэтычных твораў. Вершы пра маму, пра дзяцінства, аб горадзе Мазыры, аб універсітэце, якія прагучалі на сустрэчы, аказалі вялікае ўражанне на ўсіх прысутных.

Анатоль Васільевіч прэзентаваў свой новы паэтычны зборнік “Любоў мая, Беларусь”, зместам якога сталі самыя вялікія творы аўтара. Кожны радок гаворыць пра любоў – да Радзімы, да жанчыны, да ўсіх мазыран.

Студэнты таксама прачыталі любімыя вершы на туркменскай і рускай мовах.

Сустрэча з паэтам пакінула ў душы студэнтаў прыемныя ўражанні.

 

 

Дадатковая інфармацыя