Нізкі паклон вам, ветэраны!

Нізкі паклон вам, ветэраны!

18-2 

 

14 студзеня – знакавы дзень для ўсіх мазыран. Роўна 75 год назад Мазыршчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нельга забыць, якой невымерна высокай цаной заваявана вызваленне нашай роднай зямлі. Зберагчы і перадаць будучым пакаленням памяць пра тыя падзеі – наша агульная задача.


Студэнцкі актыў інтэрната № 3 павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Анціпава Сямёна Пятровіча з 75-годдзем вызвалення горада Мазыра. Ветэран расказаў студэнтам пра ваенныя дзеянні таго часу, аб вызваленні нашага горада.

Сямён Пятровіч Анціпаў у Мазыр пераехаў з Рэчыцы. На яго грудзях – Ордэн Айчыннай вайны, медаль “За Адвагу”, а за плячыма – дзясяткі цяжкіх крывавых баёў. І самае галоўная, агульная для ўсіх ветэранаў заваёва – Перамога над фашызмам і мірнае неба над галавой.

Добрай традыцыяй студэнцкага актыву інтэрната № 2 стала наведванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Хрусталёвай Юліі Аляксандраўны. А студэнты, якія пражываць у інтэрнаце № 1, наведалі Вафека Івана Антонавіча. Ветэранам уручылі памятныя сувеніры і кветкі.

Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны! Ад душы віншуем усіх з цудоўным святам!

 

Дадатковая інфармацыя