Калядны канцэрт

Калядны канцэрт

10 студзеня 2019 года на сцэне Палаца культуры ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» адбыўся традыцыйны Калядны канцэрт па блаславенні Правялебнага Леаніда, епіскапа Тураўскага і Мазырскага. Гасцямі мерапрыемства сталі студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.

З прывітальным словам да гледачоў звярнуліся: епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Паўлечка А.Ф., старшыня Мазырскага раённага савета дэпутатаў Назаранка В.А., якія павіншавалі ўсіх прысутных са святам Нараджэння Хрыстова, пажадалі міру і цеплыні, шчасця і любові ў дамах мазыран, здароўя і дабрабыту.

Насычаная канцэртная праграма ўключала выступленні дзіцячых і дарослых харэаграфічных і вакальных калектываў г. Мазыра і г. Калінкавічы. Непасрэднасцю і эмацыянальнасцю запомніліся дзіцячыя танцавальныя нумары ансамбля “Палеская зорачка”, студыі спартыўна-бальнага танца “Сузор’е”, творчых школьных калектываў. Асаблівую атмасферу святу надаў архіерэйскі хор Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора. Яркім і запамінальным стала выступленне акрабатаў Цэнтра цыркавога мастацтва “Арэна” г. Мазыра.

З цудоўным настроем і жаданнем падзяліцца дабрынёй і святлом пакідалі ўдзячныя гледачы залу Палаца культуры Мазырскага НПЗ.

 

Студэнты 1 курса 3 групы

філалагічнага факультэта

 

Дадатковая інфармацыя