Навукова-метадычны семінар “Сучасныя тэхналогіі ў вывучэнні замежных моў”

Навукова-метадычны семінар “Сучасныя тэхналогіі ў вывучэнні замежных моў”

У праграме семінара былі прадугледжаны наступныя віды работы: чытанне студэнтамі ўрыўкаў класічных твораў на англійскай / нямецкай мовах, выступленні з дакладамі, майстар-класы, круглы стол.

Работа семінара пачалася ў 12.30 з прывітальнага слова загадчыка кафедры замежных моў і МВЗМ Ірыны Алегаўны Кавалевіч. Ірына Алегаўна вызначыла праблемнае поле семінара, паставіла мэты і асвятліла перспектывы далейшага супрацоўніцтва “студэнт–выкладчык–настаўнік”.

Далей у межах творчай размінкі студэнтка 1 курса 4 групы спецыяльнасці “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)” Сакалова Аўдронэ прадставіла ўвазе ўдзельнікаў семінара класічны твор «Gefunden» (Johann Wolfgang von Goethe) у музычнай інтэрпрэтацыі. Студэнтка 2 курса 4 групы спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” Дуброўская Валянціна прачытала на памяць твор Эн Брантэ «Self-congratulations». А студэнт 2 курса 4 групы спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” Колас Эдуард прадставіў «Bewaffneter Friede» Вільгельма Буша.

З дакладамі выступілі Зінавенка Алена Рыгораўна, настаўнік англійскай мовы ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”; Качур Марына Сцяпанаўна, старшы выкладчык кафедры замежных моў і МВЗМ, загадчык філіяла кафедры на базе “Сярэдняй школы № 15 г. Мазыра”; Кавалёва Алена Валер’еўна, дацэнт кафедры замежных моў і МВЗМ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Клабук Ганна Мікалаеўна, кіраўнік МА настаўнікаў ЗМ ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра”; Кулеш Тамара Уладзіміраўна, настаўнік англійскай мовы “Сярэдняй школы № 7 г. Калінкавічы”; Пузан Любоў Уладзіміраўна, дацэнт кафедры замежных моў і МВЗМ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Жызнеўская Кацярына, студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”.

Высокае майстэрства прадэманстравала Пазнякова Вікторыя Пятроўна, настаўнік англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра”. Добра правяла майстар-клас і наша студэнтка 4 курса Светагорава Анастасія. Нежыкава Святлана Іванаўна, настаўнік нямецкай мовы “Сярэдняй школы № 15 г. Мазыра” правяла майстар-клас “Выкарыстанне прыёмаў рэфлексіі настрою і эмацыянальнага стану на розных этапах урока замежнай мовы” ў аўдыторыі студэнцкай групы 1 курса. У межах дэманстрацыі дадзенага майстар-класа ўдзельнікі семінара наведалі заняткі дацэнта кафедры, к.ф.н. Кавалёвай А.В.

На заключным этапе намі быў арганізаваны круглы стол “Сучаснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучання на замежных мовах”, у межах якога выкладчыкі кафедры абмеркавалі з настаўнікамі філіялаў кафедры перспектывы навуковага супрацоўніцтва і рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу ў вывучэнні замежных моў.

Варта адзначыць, што цеснае супрацоўніцтва кафедры замежных моў з філіяламі кафедры плённа ўплывае на вынікі навуковых распрацовак, якія праводзяць супрацоўнікі кафедры ў межах зацверджанай НДР на 2018 год. У выніку правядзення такога семінара былі вызначаны перспектывы далейшага супрацоўніцтва, прааналізаваны магчымасці і высветлены недахопы.

Арганізацыя падобнага роду сустрэч рэалізуе пераемнасць пакаленняў у прафесіі, дазваляе падзяліцца педагагічным вопытам, уносіць практычныя веды студэнтаў у галіне методыкі выкладання замежных моў і рыхтуе іх да праходжання педагагічнай практыкі ў школе.

Старшы выкладчык, загадчык філіяла
замежных моў і МВЗМ
Качур Марына Сцяпанаўна

Дадатковая інфармацыя