Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці” на філалагічным факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.12.2018 06:02
03.12.2018 у межах работы Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”, прысвечанай Году малой радзімы, студэнты філалагічнага факультэта прэзентавалі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Мазыра”, “Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра” выставачныя работы з 37 вну Рэспублікі Беларусь. Для навучэнцаў старэйшых класаў студэнты арганізавалі работу некалькіх інтэрактыўных пляцовак: «Мы выбіраем філфак!», «Краіна мая, Беларусь!», “Зямля мая, зямля бацькоў святая!”.
Школьнікі актыўна прымалі ўдзел у творчых студэнцкіх праектах. Атмасфера супрацоўніцтва, творчасці і ўзаемадапамогі аб’яднала студэнтаў філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мазыра.
З цікавасцю і юнацкім імпэтам вучні прымалі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Я люблю сваю малую радзіму!».Юныя мазыране прызнаваліся ў любові да роднай зямлі, роднага горада.
Пераможцам віктарыны “Краіна мая, Беларусь!” стала вучаніца 10 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Мазыра” Стральцова Вольга.
Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” выступілі перад навучэнцамі і настаўнікамі школ г. Мазыра з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Зямля мая, зямля бацькоў святая!”. Прагучалі вершы і песні беларускіх аўтараў пра малую радзіму. Усіх прысутных у аўдыторыі натхніла пачуццё патрыятызму і павагі да сваіх вытокаў.
Для абітурыентаў 2019 года была праведзена прэзентацыя ўсіх спецыяльнасцей філалагічнага факультэта: “Руская мова і літаратура Замежная мова (англійская)”, “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”, “Замежныя мовы (нямецкая, англійская)”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.
Філалагічны факультэт – гэта рэалізацыя творчых здольнасцей студэнтаў, актыўны ўдзел у маладзёжным жыцці ўніверсітэта, горада, вобласці і рэспублікі.
Паважаныя абітурыенты 2019 года, запрашаем на вучобу!
Філфак – Ваш выбар!
Судзібор І.Л., намеснік дэкана
па выхаваўчай рабоце
філалагічнага факультэта