Чэмпіянат Мазырскага раёна па валейболе сярод навучальных устаноў

Чэмпіянат Мазырскага раёна па валейболе сярод навучальных устаноў

07-1       З 29.10.2018 па 2.11.2018 г. у спартыўнай зале ДУА “Мазырскі дзяржаўны медыцынскі каледж” адбыўся чэмпіянат Мазырскага раёна па валейболе сярод навучальных устаноў.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчынскіх і жаночых каманд, згодна з правіламі. Месца вызначалася па найбольшай колькасці ачкоў, набраных камандай ва ўсіх гульнях. Агульнае кіраўніцтва спаборніцтвамі ажыццяўлялася аддзелам адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама і непасрэдна судзейскай калегіяй, зацверджанай аддзелам.

Жаночая зборная каманда УА МДПУ заняла першае месца.

Жаночую каманду падрыхтавала выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Нічыпорка Наталля Мікалаеўна.

У склад каманды ўвайшлі студэнты некалькіх факультэтаў: Базылевіч Альбіна (ФФК), Запатылюк Аліна (ФФК), Гаўрылавец Алена (ФФК), Крывалап Ганна (ДіПА), Новік Дар’я (ТБФ), Болбас Юлія (ФФК), Батурэвіч Наталля (ФФК), а таксама за зборную каманду выступіла спецыяліст факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Грыбоўская Таццяна Сяргееўна.

Канкурэнцыя ў мужчын была высокай. Пераможца вызначыўся ў апошняй гульні. Нашы студэнты вельмі добра выступалі на працягу ўсяго турніру. Мужчынская зборная каманда УА МДПУ заняла другое месца.

Мужчынскую каманду падрыхтавала выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Глебава Людміла Андрэеўна.

У склад каманды ўвайшлі студэнты некалькіх факультэтаў: Дземідавец Яўген (ФФК), Сікорскі Аляксандр (ФФК), Півавараў Максім (ФІФ), Лабазанаў Назар (ФФК), Бразоўскі Дзяніс (ФФК).

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!!!

Дадатковая інфармацыя