Кубак першакурсніка на ФФК

Кубак першакурсніка на ФФК

08-1-13     30 кастрычніка 2018 г. на факультэце фізічнай культуры адбыўся І-ы этап фестывалю-конкурсу “Кубак першакурсніка – 2018”.

 

Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

 

– развіццё стваральнай актыўнасці студэнцкай моладзі;

 

– стварэнне ўмоў для творчай рэалізацыі студэнтаў;

 

– аб’яднанне калектыву, знаёмства са студэнцкім жыццём і заахвочванне моладзі да грамадскага жыцця.

Выдатны настрой і атмасфера весялосці, бадзёрасці і аптымізму панавалі на традыцыйным конкурсе “Кубак першакурсніка”. Каманды-прадстаўнікі 3-х груп факультэта фізічнай культуры змагаліся за права быць лепшымі. Першакурснікі паказалі сябе ў розных амплуа: рэкламныя агенты, танцоры, майстры акцёрскага жанру. Праграма таксама была насычана творчымі конкурсамі. Атмасфера спаборніцтва і сяброўства захоўвалася да завяршэння мерапрыемства.

Дыпломам за 1 месца была ўзнагароджана каманда “Выпуск – 2019” (спецыяльнасць “Фізічная культура” са спецыялізацыяй “Спецыяльная падрыхтоўка”). 2 месца атрымала каманда “Колер настрою моцны” (спецыяльнасць “Фізічная культура” са спецыялізацыяй “Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць”). 3 месца атрымала каманда “Целяпунчыкі” (спецыяльнасць “Спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская работа з указаннем віду спорту)”).

Прыз “За лепшую мужчынскую ролю” атрымаў Ермаковіч Мікалай, за лепшую жаночую ролю Ліпінская Аліна.

Дзякуй удзельнікам гэтага свята! Асаблівую ўдзячнасць выказваем прафкаму студэнтаў універсітэта ў асоба Струкава В.В. за аказаную спонсарскую дапамогу і студактыву факультэта фізічнай культуры. 

 
 

Дадатковая інфармацыя