Конкурс «Студэнт года – 2018»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.11.2018 08:47
2 лістапада 2018 года адбыўся ўніверсітэцкі этап Рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2018”.
У спаборніцтвах за гэтае ганаровае званне прынялі ўдзел лепшыя прадстаўнікі пяці факультэтаў універсітэта: Марына Гара (факультэт фізічнай культуры), Таццяна Пахыла (тэхнолага-біялагічны факультэт), Ганна Палын (фізіка-інжынерны факультэт), Ксенія Катрук (філалагічны факультэт) і Аляксандра Драч (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі).
Усе яны – выдатнікі вучобы, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця, што дасягнулі пэўных поспехаў у навукова-даследчай і выхаваўчай дзейнасці.
Больш падрабязна пра сябе кожны з іх расказаў у першым конкурсным выпрабаванні “Пазнаёмімся!”. Цікавымі былі конкурс аратарскага майстэрства “У прафесіі” і творчы конкурс “Мая малая радзіма”, у якім студэнты раскрылі нечаканыя бакі сваіх талентаў.
Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў пераможцай стала студэнтка фізіка-інжынернага факультэта Ганна Палын.
Усе ўдзельнікі атрымалі сувеніры ад першаснай арганізацыі студэнтаў універсітэта, Мазырскага РК ГА “БРСМ” і кінатэатра “Мір”.
Віншуем пераможцу!