Пераддыпломная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта

Пераддыпломная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта

  

31-722 кастрычніка напрыканцы пераддыпломнай практыкі студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура” адбылося сумеснае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў-філолагаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” і выкладчыкаў кафедры беларускай і рускай філалогіі. Абмяркоўваліся вынікі сумеснай работы ў перыяд практыкі і шляхі далейшага ўдасканальвання ўзаемадзеяння “вну – школа”.

 

Было адзначана, што студэнты-філолагі добра падрыхтаваны ў тэарэтычным плане і валодаюць усімі метадычнымі ведамі, неабходнымі для далейшай плённай творчай працы ў школе.

 

 

 

З педагагічным калектывам ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” ў кафедры склалася ўзаемакарыснае супрацоўніцтва. На базе школы працуе філіял кафедры беларускай і рускай філалогіі. Па заказе дадзенай установы адукацыі штогадова выконваюцца навуковыя даследаванні ў межах падрыхтоўкі дыпломных работ шырокай і актуальнай тэматыкі. Традыцыйна ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра” з’яўляецца базай для правядзення педагагічнай і пераддыпломнай практык.

Настаўнікі-прадметнікі дзеляцца педагагічнымі напрацоўкамі, студэнты рыхтуюць для школы розныя метадычныя матэрыялы, наглядныя дапаможнікі, вучэбныя карткі да ўрокаў.

На сумесным пасяджэнні былі пазначаны шляхі далейшага супрацоўніцтва.

Кіраўнік філіяла

кафедры беларускай і рускай філалогіі,

дацэнт Т.І. Татарынава

 

 

Дадатковая інфармацыя