Вучэбна-метадычны семінар

Вучэбна-метадычны семінар

01-5

29.05.2018 адбыўся вучэбна-метадычны семінар для студэнтаў, накіраваных на практыку ў летнія аздараўленчыя лагеры, пад назвай “Арганізацыя правядзення практыкі ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі”.

На семінары абмяркоўваліся арганізацыйныя моманты праходжання практыкі, пра якія паведаміла кіраўнік практыкі Сазанчук Алена Анатольеўна.

Пра змест праграмы практыкі, пералік справаздачнай дакументацыі, форму правядзення заліку па выніках практыкі і найбольш праблемныя моманты работы важатага ў лагеры расказала старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі Пазняк Таццяна Анатольеўна.

Пра псіхалагічныя аспекты практыкі, наладжванне кантакту з супрацоўнікамі і адміністрацыяй, з дзецьмі і бацькамі, аб асаблівасцях і перыядзе адаптацыі не толькі дзяцей, але і студэнтаў, пра тое, як сфарміраваць калектыў, расказала старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі Карповіч Ірына Аляксандраўна.

Пра тое, як аказваецца першая медыцынская дапамога дзецям ва ўмовах дзіцячага аздараўленчага лагера, апавядала старшы выкладчык кафедры біялогіі і экалогіі Крыкала Ірына Мікалаеўна.

Юрыдычную кансультацыю студэнтам, якія накіроўваюцца на практыку ў летнія аздараўленчыя лагеры, даў юрысконсульт універсітэта Грыневіч Уладзімір Уладзіміравіч.

На семінары прысутнічалі студэнты, якія прайшлі практыку ў мінулым годзе. Студэнтка 3 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Мішур Дыяна Вітальеўна падзялілася сваімі ўражаннямі аб гэтай практыцы, аб цяжкасцях, з якімі сутыкалася, і расказала пра тое, як іх пераадольвала.

 

 

Дадатковая інфармацыя