“Бітва тытанаў – 2018” – терыторыя талентаў

“Бітва тытанаў – 2018” – терыторыя талентаў

25-1-10

Што такое “Бітва тытанаў – 2018” ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна? “Гэта – традыцыйнае мерапрыемства, а таксама магчымасць праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял”, – адкажуць многія. І толькі асобныя людзі ведаюць, што “Бітва тытанаў” – гэта перш за ўсё згуртаваная каманда кожнага інтэрната нашага ўніверсітэта, здаровы дух канкурэнцыі, магчымасць паказаць усім сваю творчасць і даказаць, што кожны з удзельнікаў лепшы. Конкурс студэнцкіх талентаў “Бітва тытанаў – 2018” спалучаў у сабе разнастайныя здольнасці ўдзельнікаў, аб’яднаных адной ідэяй, падтрымку аматараў каманд і, бясспрэчна, цікавыя творчыя нумары ад кожнай каманды. І кожная каманда хацела не проста выступіць, а перамагчы.

Вынікі конкурсу мастацкай творчасці сярод інтэрнатаў універсітэта “Бітва тытанаў – 2018” размеркаваліся наступным чынам:

– дыпломам “За лепшы відэаролік” была ўзнагароджана каманда інтэрната № 3;

– дыпломам ІІІ ступені была ўзнагароджана каманда інтэрната № 2;

– дыпломам ІІ ступені была ўзнагароджана каманда інтэрната № 3;

– дыпломам І ступені была ўзнагароджана каманда інтэрната № 1.

Усе каманды атрымалі прызы ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і ГА “БРСМ”, а гледачы былі ўзнагароджаны добрым настроем і пазітывам.

Віншуем пераможцаў!

Дадатковая інфармацыя