Круглы стол “Дыялог культур і моў”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.05.2018 06:29
З кожным годам пытанне стварэння маладой сям’і ў студэнцкім асяродку становіцца ўсё больш актуальным, так у 2017–2018 навучальным годзе ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на адну пару маладых стала больш. Усяго ў нашым універсітэце навучаецца пяць сямейных пар.
17 мая 2018 года спецыялістамі СППС быў арганізаваны круглы стол на тэму “Дыялог культур і моў” у рамках Міжнароднага дня сям’і. Дадзенае мерапрыемства было праведзена на базе кабінета СППС. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана расказаць пра вясельныя традыцыі свайго народа. Беларускія і туркменскія студэнты, выкарыстоўваючы інтэрактыўныя метады, не толькі расказалі пра вясельныя традыцыі, абрады і звычаі, але і таксама паказалі міні-сцэнкі і нават знялі відэаролік.
Прыемным дапаўненнем да атрыманых станоўчых эмоцый стала чаяванне з пірагамі, якое было арганізавана пры падтрымцы прафкама студэнтаў. У такой неафіцыйнай абстаноўцы ўдзельнікі круглага стала і госці абмеркавалі многія пытанні па арганізацыі сучаснага вяселля.
Вяселле – гэта самы незабывальны дзень у жыцці маладых, гэта дзень, калі ствараецца новая сям’я. Дзень вяселля бывае толькі аднойчы, а шчасце, якое ён прыносіць, працягваецца ўсё жыццё.