Пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета

Пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета

28-1

25–26 красавіка 2018 года студэнтка нашага ўніверсітэта Мішура Дыяна (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі, старшыня студэнцкага самакіравання) прыняла ўдзел у выяздным пасяджэнні Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўвайшлі 45 прадстаўнікоў усіх універсітэтаў нашай краіны.

Члены рэспубліканскага Савета разам з Першым намеснікам Міністра адукацыі РБ Вадзімам Анатольевічам Богушам сабраліся за круглым сталом, дзе абмеркавалі тэму “Механізмы ўдзелу студэнцтва ў дзейнасці ўніверсітэта ў кантэксце імплементацыі прынцыпаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”. У ходзе сустрэчы члены Савета задавалі пытанні і атрымлівалі на іх адказы.

Праграма мерапрыемства была насычанай: трэнінг “Падрыхтоўка валанцёраў бязвыплатнага донарства”, трэнінг на камандаўтварэнне і знаёмства, дыскусійныя пляцоўкі “Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі як пляцоўка для работы са студэнтамі” і “Праектная дзейнасць Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета” і інш. Завяршэннем першага дня стаў творчы вечар, які аб’яднаў актыў.

На другі дзень работы быў выбраны новы склад Прэзідыума Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. У яго ўвайшлі: старшыня – Іван Рыбнікаў (МДЛУ), намеснік старшыні – Ягор Лапацін (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь), сакратар – Вікторыя Захарава (ПІКП) і два прэс-сакратары – Людзія Трунеўская (БрДТУ) і Ян Капачэўскі (БНТУ). Акрамя таго, ад кожнай вобласці выбралі свайго прадстаўніка: ад Гомельскай вобласці – Дыяну Мішура (МДПУ імя І.П. Шамякіна), ад Брэсцкай вобласці – Яўгенію Жураўлевіч (ПалесДУ), ад Гродзенскай вобласці – Екацярыну Янчурэвіч (ГрДУ імя Я. Купалы), ад Віцебскай вобласці – Карыну Барташэвіч (ВДМУ), ад Магілёўскай вобласці – Даяну Лабкову (БРУ) і ад Мінскай вобласці – Уладзіміра Летуна (БДАС).

 
 

Дадатковая інфармацыя