Фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па лёгкаатлетычным кросе

Фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па лёгкаатлетычным кросе

16-04-11

Спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2018 па лёгкаатлетычным кросе адбыліся 21 красавіка 2018 года ў г. Віцебску ў лесапаркавай зоне ўстановы адукацыі “Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 357 студэнтаў-спартсменаў з 32 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вельмі годна выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна: Збароўская Юлія, Машарова Ангеліна, Мішкуц Арцём, Рачко Дзмітрый, Ханеня Ксенія, Нябыт Павел, Іваненка Дзмітрый, Рудэнка Аляксандр, Лук’яненка Канстанцін, Далянчук Пётр, Зелянкоўскі Сяргей.

Прадстаўнікі каманды – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Чумак Аляксандр Пятровіч і выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Бараноўскі Уладзімір Мікалаевіч.

Па выніках правядзення фінальных спаборніцтваў па лёгкаатлетычным кросе месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры”, рэктар – Рэпкін Сяргей Барысавіч (674 ачкі);

2 месца – установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”, рэктар – Кузняцоў Андрэй Аляксандравіч (552 ачкі);

3 месца – установа адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, рэктар – Валетаў Валянцін Васільевіч (535 ачкоў).

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў:

– крос 2 км. Жанчыны – 2 месца (Збароўская Юлія – 7.04,0);

– крос 3 км. Мужчыны – 1 месца (Зелянкоўскі Сяргей – 8.53,0),

                                      2 месца (Нябыт Павел – 8.59,0;

– крос 5 км. Мужчыны – 1 месца (Іваненка Дзмітрый – 15.50,0). 

Дадатковая інфармацыя