Псіхалагічны семінар-практыкум “Прафілактыка прафесійнага выгарання і фарміраванне ўстойлівасці да стрэсу ў студэнтаў вну”

Псіхалагічны семінар-практыкум “Прафілактыка прафесійнага выгарання і фарміраванне ўстойлівасці да стрэсу ў студэнтаў вну”

26-1

         24 красавіка 2018 года ў рамках правядзення тыдня студэнцкай навукі ў нашым універсітэце адбыўся псіхалагічны семінар-практыкум “Прафілактыка прафесійнага выгарання і фарміраванне ўстойлівасці да стрэсу ў студэнтаў вну”, у якім прынялі ўдзел студэнты факультэта ДіПА, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)”, “Лагапедыя”, “Пачатковая адукацыя”, “Дашкольная адукацыя”.

Семінар-практыкум праводзіла кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Калеснічэнка Алена Аляксееўна пры актыўным удзеле будучых педагогаў сацыяльных, студэнтаў 3 курса, 3 групы факультэта ДіПА. Ва ўступным слове Алена Аляксееўна актуалізавала праблему прафесійнага (эмацыянальнага) выгарання ў педагагічнай дзейнасці, сутнасць дадзенага сіндрому, этапы і прычыны яго ўзнікнення, а таксама эфектыўныя метады і прыёмы фарміравання ўстойлівасці да стрэсу ў будучых педагогаў.

З мэтай фарміравання практычных псіхалагічных навыкаў удзельнікі семінара выконвалі розныя трэнінгавыя заданні і практыкаванні, такія як “Я і стрэс”, “Кола балансу прафілактыкі стрэсу” і многія іншыя.

Заключная частка семінара-практыкума была прысвечана псіхалагічнай дыягностыцы. З гэтай мэтай арганізатарамі мерапрыемства напярэдадні была праведзена псіхалагічная анлайн-дыягностыка “Бостанскі тэст на ўстойлівасць да стрэсу “Аналіз стылю жыцця””, якая дазволіла выявіць узровень устойлівасці да стрэсу ў студэнтаў ДіПА. У дадзеным даследаванні прыняло ўдзел больш за 90 чалавек. Вынікі даследавання паказалі, што большасць студэнтаў факультэта ДіПА спраўляецца са стрэсавымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць як у вучэбным працэсе, так і ў асабістым жыцці, актыўна выкарыстоўваюць на практыцы псіхалагічныя прыёмы і метады пазітыўнага мыслення.

Семінар-практыкум выклікаў вялікую цікавасць у студэнтаў факультэта ДіПА, узбагаціў іх новымі псіхолага-педагагічнымі ведамі і ўменнямі, накіраванымі на папярэджанне прафесійнага стрэсу і фарміраванне ўстойлівасці да стрэсу. Удзельнікі семінара захоплена дзяліліся сваімі ўражаннямі і давалі пазітыўную адваротную сувязь.

 

Дадатковая інфармацыя