“Хатынь – святыня нацыянальнай памяці”: навукова-практычны семінар на філалагічным факультэце

“Хатынь – святыня нацыянальнай памяці”: навукова-практычны семінар на філалагічным факультэце

12-11

10 красавіка 2018 г. на філалагічным факультэце адбыўся навукова-практычны семінар, прымеркаваны да 75-годдзя з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Мэтай семінара з’яўлялася выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму маладога пакалення шляхам звароту да трагічных старонак беларускай гісторыі.

У семінары прынялі ўдзел студэнты, магістранты, выкладчыкі, куратары вучэбных груп. Усе прысутныя на мерапрыемстве ўшанавалі памяць загінуўшых старых, жанчын і дзяцей, якія згарэлі ў Хатыні, Хвілінай маўчання. Са змястоўнымі, глыбокімі і актуальнымі на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі дакладамі выступілі студэнты спецыяльнасці “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”: “Хатынь і яе сёстры. Трагедыя і памяць” (Арцюшка М.А.), “Мемарыяльны комплекс Хатынь: гісторыя стварэння” (Жук П.С.), “З попелу гісторыі: Успаміны відавочцаў Хатынскай трагедыі” (Петрушэнка І.С.), “Карныя аперацыі вермахта і іх вынікі на тэрыторыі Беларусі” (Стома В.С.).

У рамках семінара былі падведзены вынікі конкурсу літаратурна-творчых работ студэнтаў “Звоняць трывожна ў Хатыні званы…” (старшыня журы – І.Л. Судзібор). Пераможцамі сталі аўтары наступных работ: “Званы Хатыні” Койдан Таццяны (1-е месца), “Мёртвая цішыня Хатыні” Юрчанка Ірыны (2-е месца), “Трагедыя Хатыні” Цупа Арсеня (3-е месца).

Усе ўдзельнікі семінара былі адзінадушныя ў тым, што трагедыя беларускай вёскі Хатынь стала сімвалам нашай нацыянальнай памяці і міру на зямлі.

Л.У. Гаўрылавец, загадчык кафедры

гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін;

І.Л. Судзібор, намеснік дэкана

па выхаваўчай рабоце

 

 

Дадатковая інфармацыя