Не жорсткасці і гвалту ў сям’і

Не жорсткасці і гвалту ў сям’і

09-1

З 02.04 па 06.04.2018 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” праходзіў прафілактычны тыдзень “Не жорсткасці і гвалту ў сям’і”, асноўнай мэтай якога было заахвочванне ўвагі супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта да праблемы дамашняга гвалту і сучаснага рэагавання ў дадзенай сітуацыі.

Тыдзень стартаваў з наведвання студэнтамі-валанцёрамі фізіка-інжынернага факультэта ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Мазыра”. Валанцёры правялі гульнёвае мерапрыемства “Казкі ажываюць”, а таксама ўручылі памятныя падарункі ў выглядзе кніг. Мерапрыемства таксама было прымеркавана да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі і да дня нараджэння дзіцячага казачніка Х.К. Андэрсана (2 красавіка).

Спецыялістамі СППС сумесна з прафкамам студэнтаў універсітэта і ПА ГА “БРСМ” была арганізавана і праведзена агульнаўніверсітэцкая акцыя “Сіняя стужка красавіка”. Усе ўдзельнікі атрымалі магчымасць пакінуць свой адбітак на плакаце “Гэтая рука ніколі не ўдарыць дзіця!”, набыць сінюю стужку, салодкія прысмакі і азнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі.

Сям’я – гэта самыя блізкія, родныя і любімыя людзі. Чаму паміж самымі блізкімі людзьмі ўзнікаюць самыя страшныя канфлікты? Што правакуе гвалт у сям’і і ў грамадстве, а самае галоўнае – як стварыць і захаваць здаровыя адносіны? Усе гэтыя і многія іншыя пытанні былі асветлены за круглым сталом “Гвалт. Жорсткасць. Закон”, на які былі запрошаны эксперты: загадчык аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ўстановы "ТЦСАН Мазырскага раёна" Язянок Т.П., камандзір роты ППСМ Мазырскага РАУС Васільцоў Я.В. і магістр псіхалагічных навук Карповіч І.А.

Праблема, якая разбурае сям’ю ўнутры, – гэта канфлікты і гвалт, што здзяйсняецца на іх глебе. Па прафілактыцы дадзенай праблемы былі праведзены мерапрыемствы на базе інтэрнатаў: інфасесія “Скажы гвалту – НЕ!”, трэнінгавыя заняткі “Як пазбегнуць сямейных канфліктаў”, інфармацыйная сустрэча з інспектарам ІСН Мазырскага РАУС Грасько А.В.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя